29.06.2008 / 00:48

Савет рэспублікі ўхваліў законапраект аб СМІ 2

Гэта заняло дэпутатам пару хвілінаў. 11 законаў за дзень — у такім тэмпе працавала верхняя палата.

Гэта заняло дэпутатам пару хвілінаў. 11 законаў за дзень — у такім тэмпе працавала верхняя палата.

Савет рэспублікі нацыянальнага сходу 28 чэрвеня ўхваліў праект закона аб сродках масавай інфармацыі. За яго прыняцце прагаласавалі 48 дэпутатаў, адзін сенатар выказаўся супраць.

Законапраект аб СМІ паступіў у Палату прадстаўнікоў 10 чэрвеня і на працягу таго ж дня быў уключаны ў парадак дня бягучай сесіі ніжняй палаты парламента. Ужо 24 чэрвеня ён быў прыняты парламентарыямі ў другім чытанні насуперак заклікам грамадскасці.

Законапраект прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў. Так, прэзідэнту прадастаўляецца права без папярэдняга ўзгаднення з дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі СМІ звяртацца да народа па асабліва важных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця. Уводзіцца забарона на ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі. Адказнасць СМІ цяпер будзе наступаць у выніку «распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, што можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».

Як паведамляў БелаПАН, 27 чэрвеня прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Міклаш Харашці заклікаў савет рэспублікі не прымаць законапраект, які можа яшчэ больш абмежаваць свабоду сродкаў масавай інфармацыі ў краіне.

Савет рэспублікі за сёньня ўхваліў таксама законы аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, аб органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях рэкламы, аб рэгістры насельніцтва, аб Савеце міністраў, аб меліярацыі зямель, аб выкарыстанні атамнай энергіі, праект Кодэкса аб зямлі, праект Бюджэтнага кодэкса, беларуска-кубінскае міжурадавае пагадненне аб пастаўцы на Кубу аўтобусаў МАЗ і выдзяленні крэдыту для гэтых мэтаў.

Відна, што гэтыя дэпутаты добра былі навучаныя рукі паднімаць.

МБ; інф. Аляксей Арэшка, БелаПАН

0
vk3001 / Адказаць
29.06.2008 / 11:20
Хіба што й не апускалі рукі... Проста трымалі пакуль дзеля афіцыёзу зачыталі па літарах загалоўкі тых самых так званых законапраектаў
0
Кнехт / Адказаць
29.06.2008 / 13:51
Законапраект прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў. Так, прэзідэнту прадастаўляецца права без папярэдняга ўзгаднення з дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі СМІ звяртацца да народа па асабліва важных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця. Уводзіцца забарона на ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі. Адказнасць СМІ цяпер будзе наступаць у выніку «распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, што можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам». ======================== Трохі не дапрацаваў "савет рэспублікі".Прыклад, як трэба змагацца з ворагамі "прэзідэнта", паказвае "наш сябра" з Зімбабве Мугабэ. Тэндаі Біці, якому пагражае сьмяротнае пакараньне, быў схоплены ў сталічным аэрапорце, калі прыляцеў з Паўднёвай Афрыкі. Прэс-сакратар паліцыі заявіў, што Біці абвінавачваецца ў здрадзе і падачы заведама непраўдзівых зьвестак аб выніках прэзыдэнцкіх выбараў. Яраслаў Сьцешык, паводле www.timesonline.co.uk 21:00, 12 чэрвеня 2008
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру