29.06.2008 / 01:27

Шыгалава выпусьцілі пад рэкордную заставу 15

10 мільярдаў рублёў — столькі заплацілі сваякі генэральнага дырэктара Гандлёвага дому «Ждановічы». Адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі быў пад вартай ад 5 красавіка.

10 мільярдаў рублёў — столькі заплацілі сваякі генэральнага дырэктара Гандлёвага дому «Ждановічы». Адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі быў пад вартай ад 5 красавіка.

Акрамя Яўгена Шыгалава, у гэтай справе былі затрыманыя таксама ягоны намесьнік і дзяржаўны чыноўнік, які дапамог завалодаць кавалкам зямлі побач з рынкам «Ждановічы».

У гіганцкі Гандлёвы цэнтар «Ждановічы» ўваходзяць найбольшыя ў сталіцы Харчовы і Рэчавы рынкі, Аўтамабільны рынак, Рынак будаўнічых матэрыялаў, Зоабатанічны рынак, Начны гуртовы кірмаш садавіны і гародніны. Да іх далучыліся мясакамбінат «Тарасава» і сельгаскамбінат «Ждановічы-Агра», ня лічачы драбнейшых набыткаў, як рэстараны і спартовыя клюбы.

«Ждановічы»-рынак былі заснаваныя ў 1994 годзе, і расьлі праз увесь час кіраваньня А. Лукашэнкі.

Сам Яўген Шыгалаў прайшоў тыповы для постсавцкіх бізнэсоўцаў шлях. Яшчэ ў пачатку 90-х ён працаваў сьлесарам у сэрвісным цэнтры «АўтаВАЗ», што на Сярова - залатой жыле савецкага часу - і трапіць у бізнэс здолеў не без дапамогі жаніцьбы з дачкой намесьніка дырэктара гэтага прадпрыемства. Пачынаў Шыгалаў з гандлю патрыманымі машынамі.

7 траўня Яўген Шыгалаў трапіў у Рэспубліканскую турэмную лякарню з падазрэньнем на інфаркт. Пазьней яго перавялі ў РНПЦ «Кардыялёгія». Да моманту ўнясеньня заставы каля ягонай палаты дзяжурыў міліцыянт.

МБ

0
Самандык / Адказаць
29.06.2008 / 09:16
заклад?
0
Кнехт / Адказаць
29.06.2008 / 10:52
Шыгалава выпусьцілі пад рэкордную заставу ====================== Магчыма "выпусцілі пад заклад"? Альбо "застава" - ад слова "заставіць"? Родзічаў заставілі заплаціць 10 млрд рублёў за тое, каб Шыгалаў выйшаў на волю? Сацыялізм рынка Ждановічы Хапаць буржуеў без падставы І вызваляць іх пад "заставы". Калі не схочуць "застаўляць" - Сям'ю ў закладнікі хапаць. А атрымаюць вызваленне, Іх - за мяжу, ці - на "зьнікненне".
0
Polak / Адказаць
29.06.2008 / 13:16
Widac' da aryszta jago usio u Belarusi zadawalniala? Mnie takich jak jon nie szkada!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру