Падчас прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі для расійскіх СМІ журналістка з «Арлоўскага весніка» запыталася пра нізкія заробкі ў Беларусі.
Лукашэнка пачаў шукаць нейкую табліцу па заробках. «Калісьці ў нас было ў далярах і 600, і 700. У Расіі заробкі таксама падаюць, але там у паўтара раза болей. Але ж не хлебам адзіным жыве чалавек… Мне такія дакументы далі, што давядзецца надзець акуляры. Мабыць, першы раз у жыцці», — удакладніў ён.
Пакуль што атрымаць выяву немагчыма, бо відэаверсія будзе паказана па тэлебачанні толькі ўвечары.
Рэканструкцыя падзей. Версія «Нашай Нівы».