Ім аказаўся берасцеец 1959 года нараджэння.

Устаноўлена, што раніцай 16 лістапада мужчына рухаўся на легкавым аўтамабілі маркі «Хёндай Тусал» па вуліцы Пушкінскай. Каля 8.00 ён наехаў на 14-гадовую школьніцу, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Кіроўца спыніўся і паспяшаўся на дапамогу пацярпелай. Дзяўчынка спалохалася, да таго ж баялася спазніцца на ўрокі. Яна сказала, што з ёй усё добра, і ўцякла. Аднак праз дзве гадзіны яе стан рэзка пагоршыўся. Брыгада хуткай дапамогі даставіла пацярпелую ў траўматалагічнае аддзяленне дзіцячай абласной бальніцы.

«Памылкай кіроўцы было тое, што ён пакінуў месца ДТЗ. У любым выпадку трэба заставацца на месцы і выклікаць супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Цяпер яму пагражае адказнасць па ч.4 ст.18.17 КаАП (пакіданне кіроўцам месца дарожна-транспартнага здарэння)», — патлумачыла начальнік аддзялення ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0