Фота: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Фота: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Расійскі пранкер Уладзімір Кузняцоў, вядомы па мянушцы Ваван, сцвярджае, што разыграў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, патэлефанаваўшы яму 2 лістапада ад імя прэзідэнта Кіргізіі Алмазбека Атамбаева.

Расшыфроўку гэтай размовы ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook, а таксама выклаў запіс размовы ў YouTube.

Падчас размовы, якая працягвалася каля 15 хвілін, Парашэнка папрасіў Атамбаева падтрымаць Украіну падчас прызначанага на 15 лістапада галасавання ў ААН па пытанні захавання правоў чалавека ў Крыме, а таксама выказаць агульную пазіцыю па сітуацыі ў Данбасе, у прыватнасці, дапамагчы дамагчыся ад Расеі перадачы Кіеву ўчастка сумеснай мяжы.

2 лістапада на сайце прэзідэнта Украіны з'явілася інфармацыя аб правядзенні ім тэлефонных перамоваў з прэзідэнтам Кіргізіі Алмазбекам Атамбаевым.

Але пазней у апараце прэзідэнта Кіргізіі абверглі гэтае паведамленне, адзначыўшы, што «магчыма, украінскага лідара хтосьці разыграў». Тады СМІ выказалі здагадку, што Парашэнку разыгралі расійскія пранкеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?