Нядаўна «Наша Ніва» публікавала артыкул пра адсутнасць дворнікаў у мікрараёне Ангарская-4, дзе вуліцы патанаюць у смецці.
Перапоўненая сметніца па адрасе Ілімская, 12.
Рэакцыя прыйшла з нечаканага боку. У рэдакцыю пазванілі з Упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама. Чыноўнікаў зацікавіла фота, на якім макулатура ляжыць ля будынка ЖЭСа №95. У гэтым жа будынку месціцца і крама «Рублеўскі», вокны якой бачныя на фота.
Несцерава, 58.
Таксама жыхар дома паведаміў, што на наступны дзень бакі для смецця са двароў вывезлі.