Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, якія жывёлы ў яго ёсць дома.

«У мяне тры каты дома. Бывае, прыедзеш у вёску, аднекуль каты вылазяць. Потым Коля прывязе дамоў за пазухай», — кажа кіраўнік дзяржавы.

А якія ў вас яшчэ ёсць жывёлы, спыталася журналістка з Якуціі.

«Ой, у мяне ўсіх вельмі многа. Ёсць страусы, індакачкі, качкі, 25 гусянят, куры кітайскія, куры звычайныя, індыкі (штук 10), трусы, раней іх шмат было, але раздаў, засталося каля 20, я іх не ем, не дай бог дзіця пабачыць, дзесяць кароваў, козы, авечкі, 7-8 каней. Яшчэ ў мяне 4 сабакі — дзве лайкі, лабрадор, нямецкая аўчарка.

Нядаўна прыехаў у Маскву, мне Барадзін кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, я вашаму сыну сабаку прывёз». Ціха-ціха, не кажы нічога! Сказаў ужо. Давялося забіраць».

Лукашэнка кажа, што ад дзяцінства перанёс любоў да жывёл. Ён назваў сябе заяўзятым паляўнічым, але за ўсё жыццё падстрэліў толькі аднаго зайца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?