Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0045 рубля (0,22%) да 2,0937 рубля.

Курс даляра павялічыўся на 0,0066 рубля (0,34%) і склаў 1,9564 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0027 рубля (0,09%) і склаў 3,0129 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту зніжаюцца, сведчаць звесткі таргоў. Цана студзеньскіх ф'ючарсаў на нафту маркі Brent знізілася на 0,34% да 46,47 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі «заўтра» на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 36,91 капейкі, склаўшы 64,9154 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?