Пра гэта распавёў эксперт, партнёр ГА «Беларускі клуб аўтамотатурызму» Сяргей Бельскі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай запуску сацыяльнага праекта «Стань экспертам па бяспецы свайго дзіцяці ў аўтамабілі», перадае БелТА.

«Дзіцячае крэсла усталёўваецца на заднім сядзенні пасярэдзіне, калі сядзенне выразна аддзелена, як, напрыклад, у мінівэнах. У адваротным выпадку крэсла не зафіксуецца паўнавартасна. Многія бацькі ставяць крэслы менавіта пасярэдзіне, маўляў, дзіця будзе глядзець на дарогу. Але ў экстрэмальных выпадках або рэзкім павароце крэсла можа зваліцца або зрушыцца», — адзначыў Сяргей Бельскі.

«Па статыстыцы, самае бяспечнае месца для ўстаноўкі дзіцячага аўтакрэсла, не ўлічваючы задняе цэнтральнае, — гэта задняе правае сядзенне. Яно на 5% больш бяспечнае за задняе левае. Гэта значыць, дзіця лепш пасадзіць не за кіроўцам, а менавіта справа. Як правіла, задняе левае месца бліжэй да сустрэчнай паласы», — рэзюмаваў эксперт.

Перавозіць дзіця ў дзіцячым крэсле дазволена і на пярэднім сядзенні, але да года дзіця-пасажыр павінна быць павернута супраць руху аўтамабіля, а падушка бяспекі павінна быць адключаная.

Тлумачальная кампанія «Забяспеч бяспеку дзіцяці ў машыне на 100%» праходзіць з 17 па 27 лістапада. Мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу грамадскасці да важнасці захавання правілаў перавозкі дзяцей. У буйных гандлёвых аб'ектах, установах адукацыі і на прадпрыемствах спецыялісты раскажуць, як выбіраць дзіцячыя крэслы і карыстацца імі. На час прафілактычных мерапрыемстваў ДАІ ўзмоцніць кантроль за выкананнем правілаў перавозкі дзяцей.

За невыкарыстанне дзіцячага крэсла пагражае штраф да 4 базавых велічынь (базавая велічыня цяпер складае Br21). У выпадку паўторнага парушэння на працягу года — ад 2 да 8 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0