Фота: Naszemiasto.pl

Фота: Naszemiasto.pl

Рашэнне падтрымалі 262 дэпутаты, 149 было супраць, а 19 устрымаліся.

«Для мяне сёння самым важным і самым радасным з'яўляецца тое, што ў нас у парламенце, у Сейме, прыняты закон аб зніжэнні пенсйнага ўзросту», — заявіў з гэтай нагоды прэзідэнт Анджэй Дуда.

Прэм'ер-міністр Беата Шыдла паведаміла, што партыя «Права і Справядлівасць» (PiS), дзейсны ўрад і прэзідэнт Анджэй Дуда выконваюць сваё абяцанне і вяртаюць сацыяльную справядлівасць для грамадзян краіны.

Яна адзначыла, што папярэдняя кааліцыя «Грамадзянскай платформы» (РА) і Польскай сялянскай партыі (PSL) павысілі пенсійны ўзрост насуперак інтарэсам грамадзян.

Паводле прынятага закона, з 1 кастрычніка 2017 года жанчыны змогуць выходзіць на пенсію ва ўзросце 60-ці гадоў, а мужчыны 65-ці. Папярэдняя кааліцыя PO-PSL ўзняла пенсійны ўзрост да 67-мі гадоў для мужчын і жанчын, пры гэтым ён павінен быў падымацца паступова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0