Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі расійскім СМІ расцягнулася больш чым на пяць з паловай гадзін. Размова з журналістамі транслявалася па радыё. А ўвечары па дзяржаўных тэлеканалах паказалі скарочаную версію — усяго паўтары гадзіны.
У яе аказаліся вычышчаныя ўсе самыя смешныя і недарэчныя моманты, якія выклікалі смех у інтэрнэце.
Ні гісторыя пра «чарнамазага сына», ні расповед пра плафоны і айфоны — у відэаверсію не трапіла нічога забаўляльнага. Нават пра сабак і катоў Лукашэнкі тэлеаўдыторыя не даведалася.
Не ўбачылі гледачы і Лукашэнку ў акулярах. Падчас адказу для «Арлоўскага весніка» пра нізкія заробкі ў Беларусі кіраўнік краіны зачытваў эканамічная дадзеныя з паперкі. Для гэтага яму давялося начапіць акуляры. У тэлеверсіі на працягу тых хвілін, што доўжыўся адказ, Лукашэнку ні разу не паказалі зблізку! Толькі далёкія планы і здымкі аўдыторыі. І толькі калі ён адклаў акуляры ў бок, зноў з’явіўся ў кадры.
Акуляры ў правым куце.