18.11.2016 / 11:03

Пачаўся працэс па гучнай справе «ашмянскіх мытнікаў»: судзяць Алеся Юркойця 31

Раніцай 18 лістапада ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачалося паседжанне па гучнай справе мытнікаў з Каменнага логу.

Вясной 2015 года некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў пункта пропуску «Каменны лог» былі затрыманы. Гучалі абвінавачанні ў карупцыі і хабарніцтве, арганізацыі наладжанай схемы па нясплаце мытных плацяжоў. Затрыманні прайшлі ціха — упершыню інфармацыя была агучаная толькі праз некалькі дзён Лукашэнкам на сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага мытнага камітэта. Нелегальны прыбытак мытнікаў, заяўляў Лукашэнка, ішоў на мільёны даляраў. Пазней у КДБ паведамілі, што па месцы жыхарства ўдзельнікаў групы канфіскавалі больш за $2,2 мільёна наяўнымі.

У дачыненні мытнікаў узбудзілі 5 крымінальных спраў.

Былы начальнік Ашмянскай мытні Іван Нівяркевіч быў асуджаны ў снежні 2015 года. Ён атрымаў 7 гадоў — Нівяркевіча прызналі вінаватым у хабарніцтве ў асабліва буйным памеры. А ў сакавіку 2016 года прысуд змянілі, скасаваўшы адзін год.

А цяпер ідзе наступнае пасяджэнне па справе. На лаве падсудных 5 чалавек (яшчэ 6 абвінавачаных у зале, яны пад хатнім арыштам).

У клетцы і Алесь Юркойць, чыё затрыманне стала нечаканасцю. Юркойць не толькі мытнік, ён вядомы краязнаўца з Астравеччыны, актыўны грамадскі і культурны дзеяч свайго краю.

Алесь Юркойць

На Ашмянскай мытні Алесь Юркойць працаваў галоўным інспектарам. Цяпер яму, як і іншым абвінавачаным, пагражае да 15 гадоў. Мытнікаў вінавацяць у тым, што ў складзе злачыннай групы яны дапамагалі нелегальна перамяшчаць тавары праз мяжу, бралі хабар.

Падтрымаць Юркойця прыйшлі пісьменнік Сяргей Дубавец, журналіст і мовазнаўца Глеб Лабадзенка, шоўмэн Усевалад Сцебурака. 

Дарэчы,Алесь Юркойць на пытанні суддзі Дзмітрыя Супруна адказваў выключна па-беларуску.

Пачаўся працэс з зачытвання пракурорам абвінавачвання. Па версіі следства, мытнікі бралі грошы з 2010 года. Сумы агучваюцца розныя - некаторыя машыны з грузам «каштавалі» 200 даляраў, некаторыя і 450. Ішоў такі груз часцей за ўсё з Літвы, шмат разоў узгадваюцца машыны з кветкамі. Мытнікі не правяралі машыны, за што і бралі грошы, потым хабар дзяліўся паміж супрацоўнкамі пункта пропуску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Улад Швядовіч, фота Сяргея Гудзіліна

11
NavuchencaBK / Адказаць
18.11.2016 / 11:26
То бок, беларускамоўныя знаўцы беларушчыны хабарнікі і не ганьба сьвяціць рух, тых падтрымаўшы? Гэта поўная адсутнасьць карэктнае адзнакі падзяеў ці культурна-этнічная карпараціўнасьць? А мо, што больш? Ўсе падтрымаўшыя частыя наведвальнікі суседняе краіны магчымыя ня толькі сьведкі? Ці гэтыя пытаньні недарэчныя і некарэктныя? Чаму, калі мае ў мінулым дачыненьне да краязнаўства ды мовіць па беларуску, ня можа быць злачынцай і псаваць стаўленьне пра астатніх беларускамоўных і носьбітаў/папулярызатараў культуры? Мы ж ўсе ведайма, што на заробак служачага годна не пражыць, не крадучы. А падтрымліваць кампанію з тымі, хто кожны месяц за мяжой... Ну, зразумела? Ганьба!
5
Віктар / Адказаць
18.11.2016 / 12:05
Аказваецца, Юркойць нават не самым шараговым супрацоўнікам быў. Ніяк не хочацца верыць, што такія людзі ў нечым вінаватыя, але наўрад ці магчыма, каб ён нічога не ведаў і ні ў чым не ўдзельнічаў. З адным толькі магу пагадзіцца - затрымалі, мабыць, крайніх; шукаць сапраўдных вінаватых трэба было недзе вышэй.
26
дзядок / Адказаць
18.11.2016 / 12:37
и с каких пор уже мытник стал краязнауцем, причем он один только, а остальные мытники несколько десятков кто? И когда это он исследовал свой край? Как это всё отвратительно, когда вдруг начинают обычного злодея делать белым и пушистый. так же делали коммунисты, у тех тоже получалось, что коммунист не может быть преступником, поэтому сначала исключали из партии, а потом судили, как будто этот фокус делал партию чистой. Только в Москве было около 1 млн коммунистов, но ни одна даже самая захудалая парторганизация не выразила протест против разгона их партии - вот вся сущность этих приспособленцев
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру