18.11.2016 / 17:27

Загадкавая адстаўка першага намесніка кіраўніка МУС 20

17 лістапада Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку першага намесніка міністра ўнутраных справаў, начальніка крымінальнай міліцыі Валянціна Міхневіча.

Валянцін Міхневіч. Фота sputnik.by.

У прынцыпе, нічога незвычайнага ў гэтай адстаўцы няма, бо ў верасні Міхневіч быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Гэтак сама пасад былі пазбаўленыя міністр працы і сацыяльнай абароны Марыянна Шчоткіна, пасол Беларусі ў Аўстрыі Валерыі Варанецкі, кіраўнік інстытута нацыянальнай бяспекі Іван Корж і некаторыя іншыя.

Усе яны былі звольненыя паводле пункта 4 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса — «у сувязі з пераходам на выбарную пасаду». Валянціна Міхневіча ж звольнілі зусім з іншай фармулёўкай — «у сувязі з хваробай».

Ужо на першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Валянцін Міхневіч быў абраны кіраўніком пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.

Ці не перашкодзіць хвароба працы былога сілавіка ў палаце прадстаўнікоў? Кіраўнік прэс-службы Нацыянальнага сходу Кірыл Праяненкаў паведаміў «НН», што не мае ніякіх звестак адносна стану здароўя спадара Міхневіча. «Ніякай інфармацыі не паступала, што Міхневіч не зможа выконваць сваіх абавязкаў», — сказаў Праяненкаў.

Валянцін Міхневіч нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мінску. Скончыў Ташкенцкую вышэйшую школу МУС СССР, генерал-маёр міліцыі. У органах МУС служыў 27 гадоў. Узначальваў міліцыю Гродзенскага аблвыканкама. Апошнія 4 гады з’яўляўся першым намеснікам міністра ўнутраных справаў.

Зміцер Панкавец

0
лукамор'е / Адказаць
18.11.2016 / 17:50
Ну што загадкавава? што хочуць, то і робяць! Дзяцей на бульбу, інжэнераў на кукурузу, мянтоў у "палатку", сам на канікулы да шэйхаў.
0
LMI / Адказаць
18.11.2016 / 18:12
Ну калі раптам не зьнікне, ці раптам не знойдзецца ў лякарні турмы КДБ на "лекаваньні", то ўсе магчыма. Жыцьце даволі нетрывалая рэч, нічога нельга загадваць, аб тым даўно вядома. Прыйшоў на звычайнае абсьледваньне, а табе і кажуць потым - "Вам варта задумвацца ўжо пра вечнае і пра тастамент" Бывае вельмі і вельмі неспадзяваныя падзеі ў жыцьці. Таму паглядзім, пабачым, пачуем
0
sash. / Адказаць
18.11.2016 / 18:53
Раньше , в совке , при увольнении по болезни , к пенсии добавляли процентики. Возможно , это сохранилось !
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру