Лідары ЗША, Германіі, Брытаніі, Францыі, Італіі і Іспаніі на сустрэчы ў Берліне дамовіліся аб неабходнасці пакінуць у сіле санкцыі ў дачыненні да Расіі, піша ВВС. 

Getty

У сустрэчы ўзялі ўдзел прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм'ер-міністр Брытаніі Тэрэза Мэй, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца.

Па паведамленні Белага дома, лідары ЗША і еўрапейскіх краін пагадзіліся, што санкцыі супраць Расіі павінны захоўвацца, пакуль расійскія ўлады не выканаюць свае абавязацельствы па вырашэнні канфлікту ва Украіне.

«Мы неаднаразова заяўлялі, і прэзідэнт Пуцін гэта падкрэсліваў, што санкцыйная тэматыка — не нашае пытанне, — пракаментаваў берлінскія дамоўленасці прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. — Гэта не перашкаджае нам выбудоўваць і працягваць дыялог па тых пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць для Расіі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0