Камітэт Еўрасаюза па палітыцы і бяспецы 21 лістапада наведае Беларусь, паведамілі ў Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Дэлегацыю ўзначаліць старшыня камітэта пасол Вальтэр Стывенс. У час свайго знаходжання ў Мінску ў цэнтры ўвагі дэлегацыі будуць пытанні стану і перспектыў адносін паміж Беларуссю і ЕС.

Камітэт па палітыцы і бяспецы складаецца з паслоў краін ЕС, якія працуюць у Бруселі. Гэта пастаянная структура Рады Еўрапейскага саюза. Задача камітэта ў тым, каб сачыць за развіццём міжнароднай сітуацыі ў сферах, на якія распаўсюджваецца агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі ЕС, і інфармаваць Раду міністраў Еўрасаюза. Камітэт адыгрывае ключавую ролю ў палітычным дыялогу ЕС, адзначылі ў прадстаўніцтве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?