18.11.2016 / 20:03

У Лагойску прайшлі «Дажынкі-2016» ФОТАРЭПАРТАЖ 22

Сёння ў Лагойску прайшоў фестываль-кірмаш «Дажынкі-2016», на якім узнагароджвалі перадавікоў сельскай гаспадаркі па Мінскай вобласці. 

Раздаваць узнагароды старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра пачаў а 9-й раніцы ў спецыяльным шатры, куды пусцілі толькі прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ. Чаканага парада механізатараў не адбылося, затое быў урачыста адкрыты новы будынак Лагойскага ЗАГСа. 

Сярод гасцей «Дажынак» былі заўважаныя палітык Сяргей Гайдукевіч, кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі, былы сакратар ЦК КПБ Анатоль Малафееў, сумна вядомы генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў

На цэнтральнай вуліцы Лагойска размясціліся багата аздобленыя «падворкі», у якіх гасцям прапаноўвалі крупнік, юшку, печаных парасятаў і пірагі, а таксама прадавалі размаітыя сувеніры з дрэва і саломкі. Адусюль гучала музыка ў выкананні творчых калектываў з розных куткоў Міншчыны. Наведвальнікі, падбадзёраныя пачастункам, не саромеліся прытанцоўваць.

Фота Сяргея Зініна

10
--- / Адказаць
18.11.2016 / 20:16
содом и гоморра
7
Leopoļd / Адказаць
18.11.2016 / 20:24
Cikava bylo b tam pabyvac. A na fotach scaslivyja tvary liudziej bujnym plianam.
9
Альфа / Адказаць
18.11.2016 / 20:28
Жах!... Ниводнага сапраўднага беларускага строя не бачу!... Ганьба!...
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру