У Іванаве 18 лістапада каля 7.50 у ДТЗ пацярпела старшакласніца.
Паводле інфармацыі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 36-гадовая аўтамабілістка, якая накіроўвалася па вуліцы Карла Маркса на «БМВ-316», пры павароце на вуліцу Савецкую на дазваляльны сігнал святлафора здзейсніла наезд на 16-гадовую школьніцу. Тая перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе таксама на дазваляльны сігнал святлафора.
Вучаніца 11-га класа з траўмамі шпіталізаваная ў Іванаўскую цэнтральную раённую бальніцу.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Выяўлена, што школьніца была абазначаная святлоадбіўнымі элементамі.
Аўтамабілістка і школьніца — жыхаркі Іванава.