Фота: twitter.com/bakedalaska

Фота: twitter.com/bakedalaska

Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, што яе ўдзельнікі — прыхільнікі Трамп — заказваючы каву ў Starbucks, называюць не сваё імя, а імя Трампа. У выніку, супрацоўнікі кавярняў вымушаныя выкрыкваць «Трамп» кожны раз, калі прыгатуюць каву для ўдзельніка акцыі.

Акцыя пратэсту пачалася пасля з'яўлення на гэтым тыдні відэа, на якім адзін з прыхільнікаў Трампа ў Флорыдзе адчытвае супрацоўніцу Starbucks, абвінавачваючы яе ў дыскрымінацыі «белых».

Як распавёў удзельнік відэа выданню Miami Herald, супрацоўніца кавярні, афраамерыканка, нібыта адмовілася яго абслужыць праз тое, што ён «белы» і прыхільнік Трампа, пра што яна магла зрабіць выснову па налепцы на яго аўтамабілі. Удзельнік відэа ўгледзеў у гэтай адмове палітычную і расавую дыскрымінацыю.

Між тым, адзін са сведкаў сваркі ў Starbucks сцвярджае, што герой відэа насамрэч быў раздражнёны тым, што яго заказ занадта доўга выконвалі, і стаў бэсціць супрацоўніцу кавярні.

Хэштэг #TrumpCup, якім карыстальнікі сацсетак адзначаюць пасты, хутка набраў папулярнасць.

Некаторыя з удзельнікаў акцыі заявілі, што супрацоўнікі Starbucks адмаўляліся пісаць імя Трампа на кубку з напоем. На думку ўдзельнікаў пратэсту, такім чынам былі парушаныя іх правы.

«На працягу многіх гадоў пазначэнне імёнаў на кубках і іх агучванне было вясёлым звычаем ў нашых кавярнях. Рэдка гэтую традыцыю парушалі або злоўжывалі ёю», — заявіў прэс-сакратар кампаніі Starbucks, выказаўшы надзею на тое, што і надалей наведвальнікі будуць з павагай ставіцца да даўняй традыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0