19.11.2016 / 12:49

«Ад кожнага факультэта па два добрыя каменты». Як працуюць на сайце «Нашай Нівы» тролі з БРСМ 67

Пра гэта стала вядома з сакрэтных інструкцый кіраўніка БРСМ БДУ.

Пасля публікацыі ў незалежных СМІ інфармацыі пра тое, як адзін з кіраўнікоў БРСМ Сяргей Клішэвіч разам з АМАПам напаў на лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча на адкрыцці помніка Леніну каля МТЗ, сакратар ячэйкі БРСМ у Белдзяржуніверсітэце Канстанцін Андрусевіч разаслаў сваім падапечным інструкцыі для вядзення «інфармацыйнай вайны».

«Калі мы не будзем падтрымліваць сваіх, то ў выніку атрымаем змену парадкаў і наогул таго, дзе мы працуем», — тлумачыць Андрусевіч неабходнасць «заступіцца» за свайго калегу, які абняславіўся каля помніка Леніну.

«Мы не простая студэнцкая арганізацыя, якая займаецца аля забаўкамі студэнтаў. Калі нас папрасілі (не загадалі, хоць маглі і загадаць) — мы робім гэта», — піша Андрусевіч кіраўнікам суполак на факультэтах БДУ.

«Падключыце сваіх намеснікаў, не зробім — грош нам цана! Давайце спрацуем …(нецэнзурнае слова). Дзякуй, зайцы!», — заканчвае ён сваю натхнёную прэамбулу.

Далей ідуць канкрэтныя інструкцыі, што трэба рабіць БРСМаўскім тролям у сеціве. Загад просты: пракаментаваць «як след» артыкул пра Клішэвіча на сайтах charter97.org, «Наша Ніва», «Беларускі партызан», «Салідарнасць», TUT.BY.

Ад кожнага факультэта патрабаваліся два «добрыя каментары» пад кожным артыкулам пра Клішэвіча. Дэдлайн — да 19.00 таго дня, калі быў разасланы «загад» «войску троляў». Прадугледжвалася і строгая справаздачнасць з указаннем вобласці, сайта, ніка і скрыншота старонкі з каментаром.

Каментары трэ было пісаць пад чужымі імёнамі. Асноўныя тэмы каментароў — «гісторыя адна для ўсіх», «правакацыі вядуць да дэстабілізацыі», «БРСМ бароніць інтарэсы людзей» ды іншы няхітры набор прапаганды.

Відавочна, падначаленыя дрэнна выканалі загад свайго верхавода Андрусевіча, бо пазней ён напісаў ім: «Я зразумеў, што ад вас мала карысці. Пайду па 10 тысяч чалавек шукаць тых, хто зможа гэта зрабіць, калі нашы лідары БРСМ факультэтаў не могуць».

Сайт charter97.org паведамляе, што ў каментары Канстанцін Андрусевіч заявіў, маўляў, ніякіх інструкцый не было і размаўляць на гэтую тэму ён не будзе, і кінуў слухаўку.

2
мас / Адказаць
19.11.2016 / 12:57
Внезапно так, неожиданная новость. Ольгинским ботам платят за такое, а наши вообще за идею работают.
2
Satan / Адказаць
19.11.2016 / 13:04
А я то думал, откуда они такие тупые с несвязным текстом. А это современные студенты!
2
Свабода / Адказаць
19.11.2016 / 13:06
БРСМу канец, усе выходзяць, нават дзесяцікласнікі, каторых запісалі ў мінулым годзе. Шаноўныя, камсамольцы, я б раіў вам не цягнуць з прыёмам заяваў на выхад.
Паказаць усе каментары/ 67 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру