Архіўнае фота ОНТ.

Архіўнае фота ОНТ.

Каля 2,3 кг насваю выяўлена падчас мытнага дагляду багажу грамадзяніна Узбекістана, які прыляцеў у Мінск з Ташкента, паведамляе ОНТ.

Наркатычнае рэчыва перавозілася ў двух чорных пакетах.

За 2015 год, паведамляе ОНТ, было выяўлена 12 спробаў незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі насваю агульнай вагой 38,2 кг. Усе спробы нелегальнага перамяшчэння былі зафіксаваныя на авіярэйсах Ташкент—Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0