Эксперты спрабуюць патлумачыць загадкавую адстаўку «па стане здароўя» былога першага намесніка міністра ўнутраных спраў, а цяпер дэпутата Валянціна Міхневіча.

Валянцін Міхневіч. Фота sputnik.by.

Валянцін Міхневіч. Фота sputnik.by.

Cтваральнік аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў мяркуе, што сыход у адстаўку па стане здароўя быў патрэбны для атрымання большай пенсіі.

«На самай справе няма ніякай загадкі. Міхневіч — генерал-маёр, у яго выслугі 27 гадоў (пры 20 неабходных для права на пенсію) і яму 50 гадоў. Лімітавы ўзрост знаходжання на службе для генерал-маёра — 55 гадоў. Звальненне па стане здароўя пры наяўнасці выслугі, дастатковай для прызначэння пенсіі, гэтую самую пенсію і забяспечвае. Гэта значыцца, звольніся Міхневіч у сувязі з пераходам на выбарную пасаду — пенсію б пачаў атрымліваць праз 5 гадоў. … А так сыходзіць па здароўі з генеральскай пенсіяй у максімальным памеры 75% ад акладу грашовага ўтрымання плюс дэпутацкая зарплата», — адзначыў Паротнікаў.

Гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут звярнуў увагу на стан здароўя былога сілавіка.

Па яго інфармацыі, яшчэ падчас працы на пасадзе начальніка гродзенскай міліцыі ў Міхневіча здарыўся інсульт. Прычым гэта здарылася ўжо пасля падпісання ўказа аб яго пераводзе ў Мінск. Таму дактарам давялося ставіць сілавіка на ногі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?