Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка быў дапытаны па справе аб злачынствах супраць актывістаў Еўрамайдана. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Святаслаў Цаголка.

Ён адзначыў, што прэзідэнт «зацікаўлены ў расследаванні злачынстваў супраць Майдана і пакаранні вінаватых». Цагалка не ўдакладніў, колькі часу доўжыўся допыт.

У сваю чаргу, як паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на крыніцу ў Генпракуратуры Украіны, допыт цягнуўся 6 гадзін і адбыўся ў пятніцу, 18 лістапада, у Адміністрацыі прэзідэнта, хоць першапачаткова планавалася, што допыт адбудзецца 29 лістапада ў памяшканьні ГПУ.

Адзначым, «Украінская праўда» звярталася да АП адразу, як стала вядома аб перадачы позвы з выклікам прэзідэнта на допыт на 29 лістапада, аднак у АП да вечара пятніцы не паведамілі, калі прэзідэнт пойдзе на допыт, а толькі адзначылі, што ён абавязкова дасць паказанні.

Таксама на допыт былі запрошаны лідар «Народнага фронту» Арсеній Яцанюк і сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў, а таксама мэр Кіева Віталь Клічко. Справа тычыцца падзей, якія адбываліся ў студзені-лютым 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?