Вучаніца 8-ага класа новасібірскай гімназіі №17 размясціла ў інстаграме фота свайго настаўніка па матэматыцы Марыі Трушкінай з каментаром: «Е… (дурніца) з вёсачкі. Спадзяюся, хутка яна пакіне мяне».

Настаўніца раздрукавала скрыншот старонкі з абразамі і аднесла яго дырэктару гімназіі. Бацькоў дзяўчынкі выклікалі ў школу, але яны нібыта заявілі, што ў сітуацыі вінаваты педагог.

«Дзіця разам з бацькамі выклікалі да дырэктара. Тата сказаў - значыць, такая настаўніца, што дзіця піша такія рэчы, потым ён наогул прапанаваў замяць гэтую справу. Нават прабачэнні яны ў мяне не папрасілі», — кажа Трушкіна.

Пасля інцыдэнту вучаніцу перавялі ў паралельны клас і паставілі на ўлік ў сацыяльнага педагога. Трушкіна палічыла такое пакаранне недастатковым і напісала заяву на звальненне.

«Атрымліваецца, што з боку адміністрацыі ніякай абароны настаўнікаў няма. І адпаведна, мне цяпер чакаць наступнага падобнага выпаду? Мяне ніхто не падтрымаў, я раблю выснову, што нічога не значу тут, хаця ўжо працую трэці год», — расказвае педагог.

Бацькі вучаніцы заявілі, што перад настаўніцай яны папрасілі прабачэння, а ўчынак дачкі патлумачылі правакацыяй з боку настаўніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?