«18 лістапада два разы былі ў рэанімацыі. Раніцай і пасля 18 гадзіны. Гаварылі з загадчыкам аддзялення. Дазволіў толькі святарау і сыну Змітру наведваньне бацькі, Дзіяне, калі прыедзе. Паказалі нам праз акенца палату, у якой ляжыць Леанід Маракоў. Бачыў нас, пазнаў… памахаў рукой, слабы. Умовы ў палаце добрыя. Увечары святар пасабораваў, прычасьціў. Леанід разумеў, уважліва глядзеў, слухаў і ўсміхнуўся. Сын бачыў бацьку. Цяжка да бясконцасьці. Цяжка. Прашу не каментаваць. Дзякуй усім, хто хвалюецца, перажывае, дапамагае. Дзякуй тым, хто заўсёды побач. Будзем маліцца. Усё «пад пільным кантролем», маю на ўвазе ня толькі нашым, на жаль…», — напісала ў фэйбуку Наталля Саматыя, якая апякуецца пісьменнікам і даследчыкам сталінскіх рэпрэсій Леанідам Мараковым. У верасні ў спадара Маракова была выяўлена пухліна мозгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0