Былая ўдзельніца гурта «Віягра», спявачка і актрыса ўкраінскага паходжання Вера Брэжнева ў чацвёрты раз стала «самай сэксуальнай жанчынай Расеі» па версіі мужчынскага часопіса Maxim.

Пра гэта ў Instagram паведаміў прадзюсарскі цэнтр Velvet Music. Віншаванне ад лэйбла праілюстравана дзвюма фатаграфіямі, на адной з якіх знакамітая бландзінка пазіруе ў чорным купальніку, а на другой — цалкам аголена.

Па выніках чытацкага галасавання лідзіравала спявачка Максім. У першую пяцёрку таксама ўваходзілі экс-салістка «Віягры» Таццяна Котава, упрыгожанне каманды КВЗ «Уральскія пяльмені» Юлія Міхалкова і дзве актрысы - Ганна Хількевіч і Наталля Рудава.

Вера Брэжнева займала сёмы радок. Выніковая табліца, апублікаваная ў снежаньскім нумары часопіса, змянілася з улікам меркаванняў экспертаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?