Падпісанты звароту лічаць, што цяперашняе кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў не ў стане кантраляваць сваіх супрацоўнікаў, якія фактычна штотыдзень становяцца фігурантамі рэзанансных скандалаў.

У сваім звароце аўтары петыцыі апісваюць больш за 10 гісторый, якія адбыліся ў 2016 годзе і ў якіх міліцыянты датычныя да смерці, калецтва або абразы грамадзян.

«Мы патрабуем:

- Зараз жа навесці парадак у органах унутраных спраў, правесці праверку ўсіх супрацоўнікаў на адпаведнасць сваім пасадам, абавязкова праверыць псіхічнае здароўе супрацоўнікаў МУС, правесці праверку на дэтэктары хлусні ўсіх без выключэння супрацоўнікаў РАУС, АМАП, ДВП на дачыненне да злачынстваў супраць грамадзян Рэспублікі Беларусь і прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае дачыненне да гібелі, зьбіцця, знявазе людзей.

- Навесці парадак у турмах, спыніць здзекі з арыштаваных і асуджаных.

- Звольніць з пасады кіраўніка міліцыі грамадскай бяспекі, начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, яго намесніка па грамадскай бяспекі, начальніка мінскага АМАПа, начальніка ДВП, якія не выконваюць свае абавязкі.

 - Выключыць з функцый так званых «атрадаў міліцыі адмысловага прызначэння» (АМАП) функцыі забеспячэння правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыбраць АМАП з нашых мірных вуліц, ці ўвогуле скасаваць АМАП. У нас дастаткова супрацоўнікаў міліцыі для прафесійнага забеспячэння правапарадку

- Стварыць пры МУС Грамадскі Савет (Камітэт), куды б разам з прадстаўнікамі МУС ўвайшлі прадстаўнікі беларускага грамадства, праваабаронцы, для разгляду ўсіх канфліктаў, фігурантамі якіх з'яўляюцца супрацоўнікі МУС

- Як мага хутчэй правесці рэформу органаў унутраных спраў з шырокім абмеркаваннем ў СМІ», - гаворыцца ў петыцыі.

Акрамя таго, аўтары звароту прапануюць міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу самому падаць у адстаўку, калі ён не можа арганізаваць дастойную работу свайго ведамства.

На дадзены момант пад петыцыяй падпісалася 687 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?