Рассельгаснагляд заявіў, што гэтая мера заклікана не дапусціць на расійскую тэрыторыю сельгаспрадукцыю з краін, якія трапілі пад эмбарга. Раней было адзначана павелічэнне паставак прадукцыі з Сірыі і Уганды ў суправаджэнні рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў Беларусі, інфармуе РІА «Новости».

Рассельгаснагляд ужо прымаў падобныя рашэнні ў дачыненні нашай краіны. З 28 кастрычніка было забаронена выдаваць фітасанітарныя сертыфікаты на рээкспарт праз Беларусь персікаў, нектарынаў і вінаграда з Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі, а таксама абрыкосаў, клубніц і груш з Буркіна-Фасо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0