Нагадаем, 17-гадовая берасцейка страціла 1,5 літра крыві падчас падпольнай пластычнай аперацыі на палавых органах. Як стала вядома Intex-press, у дачыненні да яе «хірурга» яшчэ расследуецца крымінальная справа аб вырабе і распаўсюдзе парнаграфіі.

У верасні ў адным з тату-салонаў Брэста 24-гадовы жыхар Баранавіч, вядомы пад псеўданімам Леў Талстой, не маючы медыцынскай адукацыі, зрабіў лабіяпластыку (змяненне формы і памеру малых палавых губ) 17-гадовай берасцейцы.

Пасля аперацыі праз вялікую страту крыві дзяўчына трапіла ў рэанімацыю.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі праверку і ў завядзенні крымінальнай справы адмовілі, — паведамілі Intex-press у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аднак Баранавіцкі міжраённы аддзел СК РБ распачаў у дачыненні да Льва крымінальную справу за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (ч. 2 арт. 343 КК РБ).

Па дадзеных следства, на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы былі выяўленыя некалькі фотаздымкаў інтымнага пірсінгу і відэа, на якім падвешаныя на круках хлопец і дзяўчына займаліся сэксам.

Пакаранне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

Аднак Леў Талстой лічыць, што міліцыянты прадузята ставяцца да яго, паколькі не змаглі «закрыць» яго за аперацыю.

— Самае простае — гэта распаўсюд парнаграфіі. Цяпер у кожнага другога можна знайсці якую-небудзь захаваную фатаграфію ў сацсетках. Вось і ў мяне знайшлі некалькі фотаздымкаў інтымнага пірсінгу і відэа, на якім падвешаныя на круках хлопец і дзяўчына (што мяне і зацікавіла) займаліся сэксам. Гэтага аказалася дастаткова, — распавёў Леў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0