ГА «БАЖ» прапануе ўсім выказаць сваё стаўленне да некаторых палажэнняў новага законапраекта «Аб СМІ» шляхам галасавання на інтэрнет‑старонцы арганізацыі.

Нагадаем, што гэты дакумент прыняты Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях і ўхвалены Саветам Рэспублікі — нягледзячы на шматлікія заклікі беларускай і міжнароднай грамадскасці не прымаць закону паспешліва, наладзіць яго шырокае грамадскае абмеркаванне і дачакацца міжнароднай экспертызы.

Падчас першага галасавання ў Палаце прадстаўнікоў «супраць» законапраекта выказаўся ўсяго адзін з больш як 90 дэпутатаў, падчас другога — два.

Ці гэтак жа адзінадушна ставіцца да дакумента беларуская інтэрнет‑супольнасць?

Выказвайцеся па гэтай спасылцы!

baj.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0