Клецкі раён выстаўляе на таргі буйныя паляўнічыя ўгоддзі. Іх пераможца ўвойдзе ў лік васьмі найбуйнейшых карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў у краіне.

Таргі за права арандаваць на 10 гадоў паляўнічыя ўгоддзі з фонду запасу Клецкага раёна пройдуць 19 снежня гэтага года. Як гаворыцца ў запрашэнні, агульная плошча прапанаваных угоддзяў складае 60680 гектараў: лясныя — 24700 га, палявыя — 33900 га, водна-балотныя — 2080 га.

Пачатковы кошт аб'екта аўкцыёну складае 21,228 тыс. рублёў, удзельнікі таргоў павінны перавесці задатак, 20% ад сумы, на рахунак Галоўнага ўпраўлення Мінфіна Беларусі па Мінскай вобласці.

У аўкцыёне могуць удзельнічаць юрыдычныя асобы, ад іх у пакеце дакументаў патрабуецца, у тым ліку, біёлага-эканамічнае абгрунтаванне на карыстанне паляўнічымі ўгоддзямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?