Паведамленні аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі за лістапад надрукуюць у зручным для ўспрымання фармаце, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.
Жыроўкі за кастрычнік былі надрукаваныя дробным шрыфтам, на што скардзіліся многія мінчане падчас прамых ліній у адміністрацыях раёнаў сталіцы.
Як патлумачыў дырэктар Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама Алег Сядзельнік, надрукаваць паведамленні аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем у зручным фармаце не атрымалася ў сувязі з пераходам на аўтаматычную ідэнтыфікацыйную сістэму «Разлік ЖКП». Зрабіць гэта не дазволіла праграмнае забеспячэнне.
У лістападзе гэтую праблему абяцаюць вырашыць.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары