Таксама ёсць магчымасць шукаць кнігі, выдадзеныя ў нейкім канкрэтным месцы (краіне ці горадзе). Кожная прадстаўленая кніга мае свой «пашпарт», які раскажа не толькі пра аўтара, месца, год, мову і тэматыку выдання, але і прадставіць шыфр захоўвання дакумента ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Віртуальныя выставы пазнаёмяць з найбольш каштоўнымі калекцыямі. Напрыклад, поўнымі тэкстамі выданняў Францішка Скарыны, якія захоўваюцца ў фондах НББ. У будучыні ён папоўніцца кнігамі з фондаў іншых бібліятэк, у тым ліку замежных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0