Гэта самае глыбокае падзенне за апошнія 21 месяц, піша БелаПАН.
Даходы насельніцтва падаюць з 2015 года:
- у студзені — на 1,4% у параўнанні з такім жа перыядам 2014 года;
- у студзені—лютым — на 2,3%;
- студзені—сакавіку — на 4%;
- студзені—красавіку — на 4,1%;
- студзені—маі — на 4,7%;
- студзені—чэрвені — на 5,3%;
- студзені—ліпені — на 5,4%;
- студзені—жніўні — на 5,5%;
- студзені—верасні і студзені—кастрычніку — на 5,6%;
- студзені—лістападзе — на 5,5%;
- за год — на 5,9%.
Тэндэнцыі не змяніліся і ў 2016 годзе:
- у студзені 2016 года зніжэнне склала 5,4% да студзеня 2015 года;
- у студзені—лютым — 6,4%;
- студзені—сакавіку — 6,5%;
- студзені—красавіку — 6,8%;
- студзені—маі, студзені—чэрвені і студзені—ліпені — 7%;
- студзені—жніўні — 7,1%.
За дзевяць месяцаў гэтага года ў агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 61,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,3%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 23,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 6%.
На думку экспертаў, рост даходаў насельніцтва ў 2016—2020 гадах будзе невялікім. «У гэтай пяцігодцы можна разлічваць на вельмі сціплы рост даходаў насельніцтва пры адсутнасці эканамічных рэформаў. І нават калі яны адбудуцца, эфект мы адчуем няхутка, так што і ў гэтым выпадку прарываў у частцы павелічэння даходаў насельніцтва ў 2016—2020 гадах чакаць не варта», — лічыць эксперт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Кацярына Барнукова.
«У 2016—2020 гадах мяркуецца, што эканоміка будзе расці на лічаныя працэнты. Ніякіх рэсурсаў, каб павышаць даходы насельніцтва больш хуткімі тэмпамі, у дзяржавы сёння (ва ўмовах значных выплат па ўнутраных і знешніх даўгах) няма», — мяркуе дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.
Мінэканомікі чакала, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015 года, а ў першым паўгоддзі будуць на леташнім узроўні, паводле вынікаў дзевяці месяцаў — вырастуць на 0,1%, паводле вынікаў года — на 0,5%.
Нагадаем, 17 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску для расійскіх рэгіянальных СМІ Аляксандр Лукашэнка ўжо другі раз за мінулы тыдзень заявіў пра неабходнасць павелічэння зарплат у валютным эквіваленце да 500 долараў. «У 2017 годзе — памерці, але трэба выйсці на 500 долараў… Я буду рабіць усё для таго, каб мы выйшлі на 500», — падкрэсліў ён.