21.11.2016 / 15:48

Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза студэнта, які напаў з бензапілой на людзей у мінскім ГЦ, прадоўжана 10

Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза былога студэнта МІПСА, які напаў з бензапілой і сякерай на людзей у мінскім гандлёвым цэнтры «Новая Еўропа», прадоўжана.

Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Справа расследуецца галоўным следчым упраўленнем СК.

Паводле слоў Ганчаровай, ўстанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. Следчыя атрымалі паказанні больш за 100 сведак. Далучаныя да матэрыялаў справы і прааналізаваныя вынікі звыш 30 экспертных даследаванняў.

«У мэтах паглыбленага вывучэння асобы падазраванага і матываў учыненага злачынства правядзенне стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы прадоўжанае. Мера стрымання застаецца ранейшай — зняволенне пад варту», — сказала Ганчарова.

Нагадаем, злачынства было ўчынена ўвечары 8 кастрычніка. Хлопец з бензапілой і сякерай напаў на работнікаў і наведвальнікаў ГЦ на вуліцы Сурганава ў сталіцы. У выніку адна жанчына загінула, дзве — атрымалі траўмы. Маладога чалавека затрымалі прадпрымальнікі да прыезду міліцыі. Распачата справа аб забойстве пры абцяжваючых абставінах па ч. 2 арт. 139 КК. Расследаванне ўзяў на кантроль старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Падазраванаму прызначаная стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Хлопец хацеў быць забітым пры затрыманні. Яго мэтай было забойства як мага большай колькасці людзей. Два гады таму малады чалавек праходзіў лячэнне ў псіхіятрычным дыспансеры. Раней судзімы не быў, выхоўваўся ў забяспечанай сям'і. Але цяпер бацькі не пражываюць разам і, па сутнасці, выхаваннем дзіцяці не займаліся. Бацька жыве асобна ад сына ў Мінску, маці і сястра — за мяжой.

Рашэнне аб учыненні масавага забойства з асаблівай жорсткасцю малады чалавек прыняў даўно. У кастрычніку ён планаваў здзейсніць аналагічнае злачынства па месцы вучобы, аднак не давёў намер да канца па прычынах, якія ад яго не залежалі. Нібыта не змог завесці пілу.

Сваю віну ў злачынстве ў «Новай Еўропе» 17-гадовы хлопец прызнаў. Матывам, паводле яго слоў, стала расчараванне ў самім сабе, агіда да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой.

Падазроны — былы студэнт першага курса МІПСА Уладзіслаў Казакевіч. У інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» 16 кастрычніка бацька затрыманага сказаў, што ў сына былі комплексы з-за знешнасці і вугроў. Мінулым летам Уладзіславу былі прызначаны новыя лекі, якія і маглі паўплываць на псіхічны стан хлопца.

4
Генэрал Голад / Адказаць
21.11.2016 / 16:15
Экспертызы, гуманнасьць... ПАЖЫЦЬЦЁВАЕ! Каб яго ня ўбачыў больш ніхто.
15
В. Клавинд / Адказаць
21.11.2016 / 17:07
Да нормальный он человек, молодой только. Преподаватели невнимательные к студентам отчасти тоже виноваты
1
Генэрал Голад / Адказаць
21.11.2016 / 18:01
Я б гэтакіх кадраў зьбіраў у адну камэру. І яшчэ кінуў бы ім туды сякер, рыдлёвак, бэнзапіл... Няхай забаўляюцца.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру