21.11.2016 / 17:16

У 11 мінскіх шапіках «Белсаюздрук» з'явіўся бясплатны Wi-Fi АДРАСЫ 12

У некаторых мінскіх шапіках «Белсаюздруку» з'явіліся бясплатныя пункты Wi-Fi. Для таго, каб карыстацца інтэрнэтам, патрэбны нумар тэлефона, на які прыйдзе смс з кодам пацвярджэння.

Пункт Wi-Fi, да якога трэба падключыцца, мае назву «iGo FREE Wi-fi». Пры спробе падключыцца да яе карыстальнік пяройдзе на старонку рэгістрацыі. 

Для карыстання інтэрнэтам уводзіцца нумар тэлефона, на які прыйдзе код для ўводу на старонцы. Пасля пацвярджэння кода ўладальнік смартфона зможа карыстацца бясплатным інтэрнэтам да таго часу, пакуль «Белсаюздрук» працуе. 

Пакуль што ў Мінску 11 шапікаў з бясплатным Wi-Fi. У адміністрацыі пакуль не ведаюць, ці будуць пашыраць колькасць пунктаў.

Адрасы шапікаў:

  1. Ст. м. Няміга, павільён каля прыпынку грамадскага транспарта 
  2. Вул. Маскоўская, 17
  3. Вул. Лабанка, 2 
  4. Пр-т Пераможцаў, 5
  5. Вул. Няміга, 30
  6. Вул. Талбухіна, 1
  7. Вул. Касманаўтаў, 28а
  8. Пр-т Незалежнасці, 168В
  9. Пр-т Незалежнасці, 98
  10. Пр-т Незалежнасці, 54
  11. Вул. Казлова, 2

Мікіта Недаверкаў

1
Ян / Адказаць
21.11.2016 / 17:33
Ура!!
1
оГо / Адказаць
21.11.2016 / 18:18
Нiчога сабе! Пашанцавала! ))
1
Пікчэр / Адказаць
21.11.2016 / 18:19
Ды няўжо? Ну хоць штосьці карыснае для нас, хіпстэраў, зрабілі!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру