21.11.2016 / 17:31

Французскі цяжкаўзброены кантынгент прыбудзе ў Эстонію ў 2017 годзе 9

Францыя плануе накіраваць у Эстонію 300 жаўнераў, 12 БМП і 5 танкаў у 2017 годзе, каб стаць часткай шматнацыянальнага батальёна НАТА, піша estonianworld.com.

Паведамленне пацвердзілі міністры абароны Эстоніі і Францыі Ханэс Хансо і Жан-Іў Ле Дрыян.

Французскія жаўнеры на вучэннях з колавымі БМП VBCI. Фота globalsecurity.org

«Мы прызнаем, што трэба развіваць абарону Еўропы, павялічваючы вайсковую прысутнасць НАТА ў рэгіёне Балтыйскага мора, асабліва ў памежных краінах НАТА», - сказаў эстонскі міністр.

Эстонія і Францыя ў маі 2016 года таксама падпісалі двухбаковае пагадненне пра супрацоўніцтва ў сферы ваенных кібертэхналогій.

Французская ўзмоцненая рота стане часткай міжнацыянальнага батальёна, у які будуць уваходзіць таксама 800 брытанскіх жаўнераў.

Аляксандр Гелагаеў

0
Верны / Адказаць
21.11.2016 / 18:44
Да калыбелі рывалюцыі ана жа северная пальміра асталась 180 кіламетраў.
0
Сьвядомы Ліцьвін / Адказаць
22.11.2016 / 02:51
Что так мало!? Ну чего так мало!?
0
Уладзiмiр / Адказаць
22.11.2016 / 08:18
Финны в 1940 тоже были в Выборге и в результате остались без Карелии . Горячие ,,чухонские" парни .
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру