Галоўны расійскі Дзед Мароз заявіў, што зголіць бараду ў выпадку перамогі зборнай Расіі на хатнім ЧС-2018, паведамляе ТАСС.

ТАСС

«Разам з мільёнамі расіян я сачыў за футбольнымі баталіямі гэтым летам. Дык вось, я аб'яднаў дзве рэчы. Часта пішуць: Дзядуля Мароз, цікава было б на цябе паглядзець без барады.

Дык вось, сябры, заяўляю: калі футбольная зборная Расіі пераможа на чэмпіянаце свету 2018 года, абяцаю згаліць бараду».

Пры гэтым Дзед Мароз паабяцаў, што, хоць сам ён шчыры заўзятар, дапамагаць футбалістам, выкарыстоўваючы чараўніцтва, не будзе: «Згодна з алімпійскім прынцыпам, усё павінна быць сумленна! Таму я, калі ішоў на стадыён, пакідаў свой посах і браў расійскі сцяг ці якую-небудзь дудзелку-свісцелку, каб быць проста заўзятарам», — заявіў Дзед Мароз.

Прыхільнікаў казачнай барады Дзед Мароз супакоіў тым, што да зімы яна зноў адрасце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?