Групоўка войскаў у Калінінградскім асаблівым раёне ўзмоцненая дывізіёнам берагавога ракетнага комплексу «Бастыён», паведаміла ў панядзелак «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Яна ўдакладніла, што дывізіён увайшоў у склад ракетнага злучэння Балтыйскага флоту.

Рухомы берагавы ракетны комплекс «Бастыён» з уніфікаванай звышгукавой саманаводнай супрацькарабельных ракетай «Онікс» прызначаны для абароны марскога ўзбярэжжа працягласцю звыш за 600 км і паражэння надводных караблёў розных класаў і тыпаў, якія дзейнічаюць у складзе дэсантных злучэнняў, канвояў, карабельных і авіяносных ударных груп, а таксама адзіночных караблёў і наземных радыёкантрасных цэляў ва ўмовах інтэнсіўнага агнявога і радыёэлектроннага процідзеяння.

Боекамплект аднаго комплексу можа ўключаць да 36 ракет. Ракета мае загарызонтную далёкасць стральбы. У ёй рэалізаваны прынцып «стрэліў — забыўся».

Як паведаміў 15 лістапада міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шайгу ў сувязі з выкарыстаннем «Оніксаў» па наземных цэлях тэрарыстаў у Сірыі, «туды пастаўленыя берагавыя комплексы «Бастыён», якія фактычна закрылі ўсё ўзбярэжжа, і на сённяшні дзень мы гэтымі комплексамі ў стане паражаць як марскія, так і наземныя цэлі на адлегласці 350 км мора і амаль 450 км сушы».

Паводле ацэнак ваенных экспертаў, падобная далёкасць пры разгортванні «Бастыёну» ў Калінінградскай вобласці і яго здольнасць працаваць па наземных цэлях дазваляе гэтаму комплексу ў выпадку неабходнасці закрыць выхад з Дацкіх праліваў у Балтыйскае мора для караблёў патэнцыйнага праціўніка, а таксама «закрыць» усе магчымыя цэлі на тэрыторыі Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?