21.11.2016 / 22:48

У Ліпецку настаяцеля храма прысудзілі да трох гадоў калоніі за згвалтаванне палюбоўніцы 28

У Ліпецку настаяцеля храма Іллі прарока ў сяле Юрскае Валоўскага раёна (РФ) Вячаслава Капыціна прысудзілі да трох гадоў зняволення за згвалтаванне. Акрамя таго, ён павінен выплаціць пацярпелай 300 тысяч расійскіх рублёў.

Ахвярай была яго школьная сяброўка, з якой ён падтрымліваў блізкія адносіны. Яна не ведала, што іерэй жанаты, а калі ёй стала пра гэта вядома, вырашыла спыніць стасункі.

Тым не менш, у маі 2015 года ён прыйшоў да яе ў кватэру ў Ліпецку, паклаў дзяцей спаць, пасля чаго стаў пагражаць жанчыне. «Ён вымотваў мяне да трох гадзін ночы. Біў па твары, па нырках. Прыніжаў. Потым у мяне здалі нервы, і я заснула. Ён лёг побач, сказаў, што раніцай «працягне выхаваўчыя працэдуры». А сёмай раніцы ён сказаў, што хоча тр*хацца і мяне згвалціў. Потым сышоў, прыстрашыўшы расправай мне і дзецям, калі я заяўлю аб тым, што здарылася, у органы», — прыводзіць паказанні жанчыны выданне Gorod48.

Пасля згвалтавання Вячаслаў Капыцін працягваў пагражаць сваёй сяброўцы, абяцаючы прастрэліць ёй ногі з траўматычнага пісталета «Аса» і забіць яе дзяцей. «Які я бацюшка, судзіць не табе, а Богу. Зразумела? Не табе служу, а Богу!» — кажа Капыцін на адным з аўдыёзапісаў, якія перадала ў рэдакцыю Gorod48 пацярпелая.

Пакуль працягвалася расследаванне справы, выданню ўдалося знайсці яшчэ адну жанчыну, якая нарадзіла дзіця ад іерэя. Паводле яе слоў, у Пермі, дзе яна жыла, Капыцін «ганяўся за ёй з кіпенем» і пагражаў саскочыць з дзіцем з даху дома. Як распавяла гэтая жанчына, Вячаслаў Капыцін праводзіў шмат часу на сайтах знаёмстваў. «Як ён мне тлумачыў, у Ліпецку ў яго было ўсё наладжана: сёння — адна, заўтра — іншая», — паведаміла яна выданню. У сацыяльных сетках ён падпісваўся як Слава КВН.

Вячаслаў Капыцін адмовіўся абскардзіць прысуд. «Я вінаваты перад Богам, але не перад законам», — заявіў ён пасля пасяджэння.

Першапачаткова святар абвінавачваўся яшчэ ў пагрозах іншай палюбоўніцы, адзначае мясцовае выданне «Моё». У студзені 2014 года на могілках ён пагражаў ёй нажом за тое, што тая адмовілася займацца з ім сэксам, а праз некалькі месяцаў пагражаў арбалетам. Ад гэтых абвінавачванняў пракуратура адмовілася.

Пасля пачатку следства Вячаслаў Капыцін знаходзіўся ў СІЗА. З лістапада 2015 года яго перавялі пад хатні арышт. Утрыманне пад вартай улічаць пры разліку тэрміну, які ён правядзе ў калоніі.

У Ліпецкай мітраполіі адмовіліся каментаваць прысуд Кастрычніцкага раённага суда ў дачыненні да таго, ці застанецца ў сане Вячаслаў Капыцін. GOROD48 параілі звяртацца з гэтым пытаннем у Сінод у Маскву.

nn.by

1
гэта я / Адказаць
21.11.2016 / 22:52
Духовно,скрепно! Пиндосам не понять!!
2
Спавядальнік / Адказаць
21.11.2016 / 22:58
Праваслаўненька...
1
Яр. / Адказаць
21.11.2016 / 23:22
Гэта фрагмэнт "Русского міра". Я абсалютна сур'ёзна. Меў досьвед: 12 гадоў таму пагутарыць з расейкай, якая распавяла пра сьветапогляднасьць сьвятароў РПЦ, зь якімі яна мела блізкія стасункі. Гэта не сьвятары, гэта бязьбожныя байцы "рускага міра".
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру