21.11.2016 / 22:58

У Кіеве нацыяналісты ў гадавіну пачатку Еўрамайдану разграмілі офіс «кума Пуціна» 32

У Кіеве актывісты нацыяналістычных арганізацый увечары 21 лістапада разграмілі на Вялікай Васількаўскай вуліцы офіс арганізацыі «Украінскі выбар» Віктара Медзведчука, якога называюць «кумам» прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Гэта адбылося пасля мітынгу ў гонар трэцяй гадавіны пачатку Еўрамайдану, які прайшоў на Майдане Незалежнасці.

Па словах карэспандэнта «Медузы», у пагроме ўдзельнічалі каля 20-30 чалавек, у тым ліку сябры Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) і «Чорнага камітэта». Актывісты разбілі ў будынку вокны і кінулі ўнутр фаеры, у выніку чаго пачаўся пажар. У цяперашні час агонь у памяшканні патушаны.

Пасля гэтага актывісты разбілі шкло ў аддзяленні «Сбербанка» (да 2013 года афіцыйна называўся — «Даччыны Банк Сбербанка Расіі», або «Сбербанк Расіі»; існуе таксама «Ощадбанк», або «Державний ощадний банк України») на вуліцы Льва Талстога і ўчынілі пагром ўнутры. Да будынка прыбылі паліцэйскія. Інфармацыі пра затрыманні няма.

Раней на Майдане Незалежнасці прайшла акцыя ў гонар трэцяй гадавіны пачатку Еўрамайдану. Паміж паліцэйскімі і некаторымі ўдзельнікамі, якія паспрабавалі падпаліць аўтамабільныя пакрышкі, адбыліся сутычкі.

Віктар Медзвядчук — украінскі палітык, лідар руху «Украінскі выбар», які да Еўрамайдану выступаў супраць інтэграцыі з Еўрасаюзам і за збліжэнне з Расіяй. Ён лічыцца чалавекам, блізкім да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна; яго называюць «кумам» Пуціна з-за таго, што ў 2004 годзе, паводле даных СМІ, Пуцін стаў хросным бацькам яго дачкі.

nn.by

3
Мікола / Адказаць
21.11.2016 / 23:09
1943 г., офіс кума Гітлера ў Маскве...
15
Шпэнглер з-пад Эўропы / Адказаць
21.11.2016 / 23:21
Правакацыя
25
мид рф / Адказаць
21.11.2016 / 23:23
"братьев" хлебом не корми, а дай что-нибудь разгромить. всё как всегда.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру