Галоўны рэдактар «СБ — Беларусь Сегодня» Павел Якубовіч падзяліўся меркаваннем пра Аляксандра Лукашэнку.
«Назавіце мне чалавека, якога баіцца Лукашэнка, і тады я зразумею, што ты не легкадумны чалавек. Лукашэнка, які баіцца нават Пуціна, — я не вельмі добра ўяўляю сабе гэтую карціну.
Без усякай ліслівасці хачу сказаць, што характар Аляксандра Рыгоравіча часцяком ставіць прэзідэнта ў складанае становішча, але ні ад аднаго выкліку ён ніколі не адмовіцца. Ён народжаны быць байцом-чэмпіёнам.
Упэўнены, калі б яго запрасілі на паядынак два браты Клічко, і ён, ведаючы, што сілы не роўныя, прыняў бы выклік. А можа яшчэ і перамог бы. У гэтым асаблівасць прэзідэнта», — заявіў Якубовіч у праграме «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь 1».