Старэйшая дачка першага прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава Гульнара памерла 5 лістапада ў выніку атручэння, перадае інфармацыйны партал «Цэнтр-1» са спасылкай на ананімную крыніцу.

Пры гэтым афіцыйных дадзеных на гэты конт ад урада Узбекістана не паступала.

«44-гадовая Гульнара Карымава, па паведамленні супрацоўніка Службы нацыянальнай бяспекі Узбекістана, які пажадаў застацца неназваным, была атручаная і памерла 5 лістапада. Ноччу таго ж дня яна была пахавана на могілках «Мінор» у Ташкенце, а яе магілу зраўнялі з зямлёй, сцвярджае ён», — піша выданне.

Па словах супрацоўніка, ён асабіста ўдзельнічаў у працэсе пахавання Гульнары Карымавай, а рашыўся на тэлефоннае інтэрв'ю з парталам, баючыся за лёс яе дзяцей — сына Іслама і дачкі Іман, якія застаюцца ў Ташкенце ў бяспраўным і бездапаможным становішчы.

Пасля смерці Іслама Карымава 2 верасня Гульнара і яе дзеці не з'явіліся на пахаваннях у Самаркандзе.

Крыніца Бі-бі-сі, а таксама расійскія інфармагенцтвы абвяргаюць гэтую інфармацыю. Крыніцы Інтэрфакса і агенцтва РІАН паведамілі, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, але ўстрымаліся ад далейшых каментароў.

Паведамленні, якія паступаюць з Узбекістана, праверыць вельмі цяжка, а афіцыйныя крыніцы падоўгу захоўваюць маўчанне.

Так, першыя паведамленні аб смерці Іслама Карымава з'явіліся адразу пасля афіцыйнай заявы аб яго шпіталізацыі 28 жніўня, аднак улады толькі час ад часу аспрэчвалі паведамленні СМІ, не ўдаючыся ў падрабязнасці. Афіцыйна пра смерць узбекскага лідара было абвешчана ўвечары 2 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?