Да 17:00 7 ліпеня 2008 году ахвотныя атрымаць візу мусяць даслаць наступныя зьвесткі:
Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
Сэрыя і нумар пашпарта
адрас электроннай пошты
Нумар мабільнага тэлефону ў міжнародным фармаце (+375 ** *******)
Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць), і заяўляльнік ня мусіць мець ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы.
Дасылаць заяўку трэба на мэйл [email protected]. Калі ж Вы з Горадні ці з гарадзенскай вобласьці, то кантактуйце праз [email protected] .
Далей застаецца чакаць: з Вамі зьвяжуцца прадстаўнікі БАСу ці іх давераныя асобы.
***
Таксама гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны бясплатны даезд гледачоў «Басовішча‑2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая (Польшча).
Каб патрапіць у аўтобус, дасылайце свае кантакты на мэйл [email protected]
Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Горадні. Адпраўленьні — у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Горадні да Кузьніцы — каля 5 тысячаў рублёў.