Фота mvd.gov.by

Фота mvd.gov.by

Памятны знак забітым у вайну габрэям аблілі чорнай фарбай у суботу, 19 лістапада, каля 2:00. 

Падазраваныя прытрымліваюцца ўльтраправых ідэй нацызму і з'яўляюцца ўдзельнікамі нефармальнага руху магілёўскіх скінхэдаў. Адзін з іх на працягу гэтага года ўжо двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.10 КоАП Рэспублікі Беларусь (прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі).

Выбар месца і аб'екта для цынічнай выхадкі планаваўся загадзя. Прыкладна месяц вандалы вывучалі мясцовыя славутасці і памятныя для габрэяў месцы. Правядзенне «акцыі» было прымеркавана да суботы — святочнага дня іўдзеяў.

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч.2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства, здзейсненае групай асоб). Праводзяцца далейшыя аператыўна-следчыя мерапрыемствы. Правяраецца дачыненне зламыснікаў да здзяйснення іншых злачынстваў.

Памятны знак з высечанымі на ім далонямі магілёўскія габрэі ўсталявалі на вуліцы Лазарэнкі ў 2008 годзе. На яго месцы ў жніўні 1941 году нацысты збіраліся зрабіць уваход у гета, але ў кастрычніку яны забілі зняволеных габрэяў. З дзесяці тысяч ацалелі адзінкі. Сродкі на памятны знак габрэі збіралі талакой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0