23.11.2016 / 15:24

Афіцыйна: на «бацюшку са свастыкай» завялі крымінальную справу за захоўванне боепрыпасаў 14

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Па гэтым артыкуле Канстанціну Бурыкіну пагражаюць папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў, або арышт тэрмінам да шасці месяцаў, або абмежаванне волі тэрмінам да пяці гадоў, або пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасці.

Як стала вядома «Нашай Ніве» 22 лістапада, некалькі дзён таму быў затрыманы праваслаўны святар з Гатава Канстанцін Бурыкін.

Затрыманне, па непацверджанай інфармацыі, адбылося ў пятніцу, па ягоным прылёце з ЗША, дзе ён знаходзіўся па лініі Федэрацыі паўэрліфтынгу. Затрымлівала яго, імаверна, ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў.

Бурыкін быў вядомы з часоў сваёй актыўнасці ў неанацысцкай арганізацыі «Рускае нацыянальнае адзінства», або РНЕ.

У 2014 годзе стаўся скандал, калі раскрылася, што ў святара з тых часоў на плячы застаецца свастыка. Тады Бурыкін у інтэрв'ю СМІ адрокся сваіх былых захапленняў.

Пры гэтым ён захоўваў кантакты з прарасійскай арганізацыяй «Румол», на базе ягонага прыходу гэтая суполка праводзіла спаборніцтвы.

Затрыманы «бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін

NN.by

0
Цікава / Адказаць
23.11.2016 / 15:33
Дык гэта на яго зброі практыкаваліся дзеці ў суседняй з Гатава царкве, ці ў царквы ў Вялікім Сціклеве свая зброя?: http://kazak.by/index.php/about/spas/581-military-patriotic-camp-qcossack-spasq http://kazak.by/index.php/about/spas/579-lager-spas-07-2015
25
Піхто / Адказаць
23.11.2016 / 15:37
Вось гэта ўзровень працы :) Татуіроўка і нейкія патроны...Цікава колькі патронаў? Два? Адзін?
0
LMI / Адказаць
23.11.2016 / 15:37
Так адкуль зброя, Аляксандр Рыгоравіч? Можа з усходу, дзе вялізарнейшая дзіра ў выглядзе адсутнічай мяжы з вядомай расеяй. Дарэчы - адтуль амаль уся і нарката, адтуль значная колькасьць бандосаў з бандытызмам. Адтуль шмат чаго яшчэ ... Можа настае такі час рэпу пачушаць, ці хазяін Крамля моцна на геніталіі цісьне?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру