Квіток каштуе 42 рублі.

Анлайн-браніраванне тут.

 

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з выбітнымі славутасцямі Шчучынскага раёна.

Спачатку мы заедзем у Мураванку, дзе наведаем знакамітую Маламажэйкаўскую царкву Раства Багародзіцы.

Далей завітаем у вёскі-блізняткі - Васілішкі і Старыя Васілішкі. Тут мы даследуем два касцёлы, неагатычны і барочны, а таксама пабачым дом, дзе правёў сваё дзяцінства сусветна вядомы польскі музыка Чэслаў Нэмен.

Пасля двух Васілішак наш аўтобус возьме кірунак на сталіцу рэгіёна — Шчучын.

У Шчучыне нас чакаюць палац Друцкіх-Любецкіх, касцёл св. Тэрэзы, царква св. Міхаіла Арханёла, і, што немалаважна, смачны абед.

Апошні прыпынак адбудзецца ў мястэчку Жалудок, дзе знаходзіцца сапраўдны архітэктурны прыгажун — палац Чацвярцінскіх.

Пасля знаёмства з сядзібным комплексам едзем дадому ў Мінск.

Цікаўцеся роднай гісторыяй і далучайцеся да экскурсій кампаніі Інтэркомтур!

 

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 2223321, (29) 6506102, (29) 7652545 (Дзяніс).

Праграма тура

ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0