Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці выявіў факты безгаспадарчасці ў ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс», паведаміла прэс-служба КДК.

З тэрыторыі плошчай 36,7 га ў гаспадарцы не прыбралі больш за 700 тон бульбы, якая засталася ляжаць пад снегам. Каб схаваць сляды марнатраўства, на момант праверкі-маніторынгу часткова было праведзенае дыскаванне поля.

З улікам сярэдняй цаны рэалізацыі бульбы сума недаатрыманай выручкі склала каля 130 тысяч рублёў. Акрамя таго, райаграсэрвіс сказіў дзяржаўную статыстыку, бо гаспадарка не ўключыла ў яе гэтыя плошчы пад бульбу.

Для дачы прававой ацэнкі дзеянням (бяздзейнасці) вінаватых матэрыялы накіраваныя ў праваахоўныя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?