22 лістапада сусветна вядомы рэп-выканаўца Канье Уэст шпіталізаваны ў адной з бальніц Лос-Анджэлеса з дыягназам «знясіленне». Пра гэта паведамляюць блізкія да рэпера крыніцы амерыканскіх СМІ.

Фота ajc.com

Фота ajc.com

Напярэдадні, 21 лістапада, спявак адмяніў канцэрт у Лос-Анджэлесе. Апошні месяц Канье узрушваў амерыканскія СМІ сваімі гучнымі заявамі.

Так, 3 лістапада на канцэрце ў Сакрамента пасля выканання трох песень рэпер кінуў мікрафон і сышоў са сцэны пад крыкі раззлаванага натоўпу. Перад тым, як сысці, Уэст выступіў з крытыкай на адрас Джэй-Зі і Беёнсэ — папулярных музыкаў, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, — заявіўшы, што тыя зайздросцяць ягонай славе.

Таксама падчас перадвыбарнай гонкі на канцэрце ў Сан-Хасэ рэпер заявіў са сцэны, што калі б ён галасаваў на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, то яго выбарам быў бы прэзідэнт ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. За гэтую заяву яго асвісталі гледачы.

Паводле інфармацыі амерыканскіх СМІ, 22 лістапада каля паўночы ў дом асабістага трэнера Уэста, дзе рэпера абследаваў лекар, выклікалі паліцэйскіх. Паліцыі паведамілі, што Уэст скардзіцца на нестабільны стан з-за таго, што некалькі дзён не спаў.

Неўзабаве пасля прыезду паліцыі было прынятак рашэнне адвезці Уэста ў бальніцу «дзеля яго ж уласнай бяспекі». Як паведамляе са спасылкай на крыніцу ў паліцыі выданне TMZ, рэпера пры транспартоўцы ў бальніцу прыкавалі кайданкамі да насілак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?