У Беларусі 24 лістапада будзе да 7 градусаў цяпла, паведамілі ў Белгідрамеце.
Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах, у асноўным па поўначы, невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні 4-9 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, днём — мінус 1 — плюс 5 градусаў, у заходніх раёнах ноччу будзе 1-2 градусы цяпла, днём — 6-7 вышэй за нуль.