Сёння, 23 лістапада, раптоўна памёр гісторык, журналіст, краязнавец Анатоль Валахановіч. Яму было 77 гадоў. 

Развітанне адбудзецца заўтра, 24 лістапада, а 11-й раніцы, у рытуальнай зале 9-й лякарні па вул. Сямашкі, 8.

Пахаванне адбудзецца на радзіме, у в. Паўлаўшчына Койданаўскага раёна. 

Спачуванні ўсім сваякам і сябрам, родным і блізкім нябожчыка.

***

Анатоль Валахановіч даследаваў праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўваў пытанні палітычных рэпрэсій (1920 — пачатку 1950-х гг), займаўся гісторыяй хрысціянства ў Беларусі і інш. Аўтар звыш за 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў. Пісаў аповесці, апавяданні, эсэ, дакументальныя нарысы, казкі.